Шануем памяць разам!

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Вучні Дварэцкай школы маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і гатовы працаваць на карысць роднай Беларусі. Яны актыўна далучаюцца да добрай справы па навядзенні парадку на роднай зямлі.

На гэты раз старшакласнікі прыбіралі каля помніка ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны сумесна з супрацоўнікамі пракуратуры, Следчага камітэта. Сімвалічна, што напярэдадні 80-й гадавіны Вялікай Перамогі супрацоўнікі Следчага камітэта і з падрастаючым пакаленнем прыйшлі ўшанаваць памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця падарыў мір на роднай зямлі. Мы ўдзячны ім за гэта, і, каб будучыя пакаленні ведалі і шанавалі сваіх продкаў-герояў, месцы па іх увекавечанні неабходна даглядаць.

Актывісты прэс-цэнтра,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *