Адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі

Из нашей почты Новости

7 мая ў нашым класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. Гэты дзень стаў важнай старонкай у жыцці нашых вучняў, бо яны яшчэ раз перагарнулі гістарычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, аддалі даніну памяці героям і прынялі ўдзел у віктарыне на лепшага знаўца гісторыі.

Падчас урока мы ўспомнілі гераічныя падзеі, абмеркавалі лёс тых, хто аддаваў жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй краіны. Важнае месца занялі аповеды пра подзвігі  салдат, пра цяжкасці і гераізм, з якімі сутыкнуліся мірныя жыхары.

Заключным этапам урока стала віктарына, у якой мы змагаліся за званне лепшага знаўцы гісторыі. Пытанні датычыліся асноўных бітваў, легендарных камандзіраў, мемарыялаў і помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Гульнявая форма правядзення віктарыны зрабіла працэс навучання цікавым і захапляльным.

Гэты ўрок не проста аднаўляе гістарычную памяць, але і выхоўвае патрыятызм, павагу да мінулага і да тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой.

Няхай памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны застаецца жывой і перадаецца наступным пакаленням!

Ілья ЗМАЧЫНСКІ,

вучань 8-га класа «М»,

г. Дзяржынск, гімназія.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *