Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае літаратурны конкурс для дзяцей (ва ўзросце 7-11 гадоў) “Гуляй, зіма, твая часіна!”: навагоднія пасланні да дзядзькі Якуба. У конкурсе прадугледжаны наступныя тэмы: “Мае зімовыя прыгоды”, “Аднойчы пад Новы год”, “Чым жа новы год спаткае?..”, “Навагоднія мары”.
Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 7 па 10 студзеня 2013 года (уключна).
Творы прадастаўляюцца ў друкаваным альбо напісаным ад рукі выглядзе шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) альбо ў электронным выглядзе ў фармаце *.doc на электронную скрыню Музея muzeykolas@yandex.ru.
Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць:
- свае прозвішча і імя;
- школу і клас, дзе навучаецца;
- паштовы адрас;
- электронны адрас (пры наяўнасці);
- мабільны ці стацыянарны тэлефон.
Узнагароджванне праходзіць па двух асноўных намінацыях:
- проза
- паэзія
Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі 18 студзеня будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі; удзельнікі, якія занялі I месцы-грашовымі прэміямі.
P.S. Жадаючыя могуць прыйсці у музей і пакласці свае пасланні да дядзькі Якуба у скрыню пад елку!