Ствараем казкі

Проекты и конкурсы

сочиняем сказки

Часопіс «Бярозка» запрашае ўсіх жадаючых, якім яшчэ не споўнілася васемнаццаць гадоў, прыняць удзел у новым літаратурным конкурсе «Казкі са школьнага ранца», што пройдзе з верасня 2013 года па жнівень 2014.

Казачныя гісторыі, дасланыя на конкурс, павінны быць, па-першае, беларускамоўнымі, па-другое, памерам не больш за дзве старонкі. Абавязкова трэба напісаць свае прозвішча, імя, імя по бацьку, год нараджэння, хатні адрас і нумар тэлефона (хатняга або мабільнага). У жніўні 2014 года кампетэнтнае журы вызначыць пераможцаў. Іх узнагародзяць ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі. Да гэтага ж дня плануецца надрукаваць кнігу, у якую ўвойдуць творы, накіраваныя ў часопіс, а на сайце «Бярозкі» будзе размешчана аўдыёкніга лепшых казак у выкананні вядомых беларускіх артыстаў.

Працы трэба дасылаць на паштовы (220034 г. Мінск, вул. Захарава, 19, рэдакцыя часопіса «Маладосць» (з паметкай «Бярозка») ці электронны (maladost@bk.ru або bjarozka@mail.ru) адрас.

Творчага вам натхнення!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *