У гімназію № 2 Барысава да вучняў у госці завітала паэтэса Лёля Багдановіч

На школьном крылечке

лёля багдановіч

“Шлях да “Зорнага кошыка” – назва кніжнай выставы і сустрэчы, на якую завітала да вучняў 8-х класаў беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава таленавітая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Натхненне” Лёля Багдановіч.

Мерапрыемства, падрыхтаванае бібліятэкарамі гімназіі, адбылося на базе вучэбна-метадычнага цэнтра беларускай культуры. Ужо з першых радкоў трапяткога верша “Праганю тваю хваробу”, прысвечанага маці, Лёля Багдановіч цалкам завалодала ўвагай вучняў. Паэтэса пазнаёміла прысутных з першым сваім зборнікам, з публікацыямі ў рэспубліканскім і мясцовым друку, чытала рознатэматычныя вершы, загадвала загадкі. Прагучаў і новы твор “У вясёлкавай спадніцы”, складзены за дзень да сустрэчы. Спадабаліся песні паэтэсы на ўласныя вершы, асабліва пра падлеткаў “Под парусом лета”.

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі “Натхненне” рыхтуе да выпуску чарговы зборнік “Помнім герояў сваіх”.

Таццяна МАСЛЮКОВА, бібліятэкар.

г. Барысаў.



1 комментарий по теме “У гімназію № 2 Барысава да вучняў у госці завітала паэтэса Лёля Багдановіч

  1. А когда встреча будет в школе Уольшая Ухолода? ЖДЕМ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *