Чароўная сава

Клуб "Родничок"

як раслiна ажылаНеяк бабуля падарыла мне хатнюю кветку. Спачатку расліна квітнела, але потым пачала засыхаць. Праз некаторы час нам у школе прапанавалі заданне – зрабіць выраб з прыроднага матэрыялу. Я змайстраваў Саву. Для цела выкарыстаў шышку, для носа – чорную семечку. Крылы зрабіў з расліны, якую ў народзе называюць носікамі, а дзве нагі – з белай фасолі. Для навасёла знайшоў жыллё – на сцяблінцы маёй кветачкі. Атрымаў добрую адзнаку і забыўся пра жыхара.

Аднойчы, падышоўшы да акна, я зірнуў на вазон i заўважыў: Сава звалілася на зямлю, i фасолька, з якой была зроблена яе нага, пачала прарастаць. Паказаўся танюсенькі зялёненькі парастак. Я аддзяліў Саву ад прарослай фасолькі. Штодзённа паліваў яе i назіраў. Кволенькі парастак набіраў сілу. Праз тыдзень на сцябліне з’явіўся лісцік, а ў сярэдзіне пачала набракаць новая фасолька. Гэта была першая расліна, якую нечакана для сябе я пасадзіў сам. Але самае неверагоднае – пасля знаёмства з Савой кветка ажыла.

Андрэй ПРАКЦІКА.
г. Мінск,
гімназія № 56, 4-ы клас “Б”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *