Паданні даўніны

Из нашей почты Клуб "Край мой, Белая Русь"

У невялічкай вёсачцы Залессе, што знаходзіцца непадалёку ад нашай вёскі Тэўлі і дзе ў асноўным дажываюць свой век старажылы, ужо пяты раз прайшоў этнаграфічны фестываль. У пустуючай дзедавай хаце, дзякуючы вялікадушным нашчадкам Ларысе і Аляксандру Быцко, штогод сустракаюцца фальклорныя калектывы з розных куточкаў Беларусі і з Польшчы.

паданні

Па традыцыі мерапрыемства пачалося з карагода па вёсцы ў асноўным для тых, хто ўжо не можа выйсці далей парога свайго дома. Потым свята перамясцілася ў хату, дзе гасцям у выкананні фальклорных калектываў паказалі старадаўні вясельны абрад. Дзяўчынкі па чарзе прымяралі вянок нявесты. Мы сустрэліся з пісьменніцай Надзеяй Момлік і паслухалі яе верш “Вераснёвым днём у Рэвень”. А потым з захапленнем чыталі паэтычны зборнік “Прызнанне” на занятках гуртка літаратурнага краязнаўства.

Гурткоўцы-краязнаўцы і кіраўнік Людміла Георгіеўна ШЭЛЕСТ.

Кобрынскі раён, Тэвельскі дзіцячы сад–пачатковая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *