Зорачка ясная

Из нашей почты Наши герои

Пачынаючы са студзеня рэдакцыя прымае віншаванні з нагоды 70-годдзя газеты. Шчырыя пажаданні здароўя ўсім і росквіту выданню дасылаем і мы, бібліятэкары барысаўскай беларускамоўнай гімназіі № 2 Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова.

гимназия № 2

“Зорька” рабіла цікавым наша дзяцінства, а цяпер і жыццё нашых дзяцей напаўняе дабром і пазітывам. Вялікі дзякуй за гэта!

Дзеля таго каб больш дзяўчынак і хлопчыкаў даведаліся пра цудоўную газету, пасябравалі і сталі пастаяннымі чытачамі і падпісчыкамі, мы падрыхтавалі для вучняў другіх і трэціх класаў (а гэта 150 чалавек!) інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Піша “Зорька” для дзяцей, з “Зорькой” дзецям цікавей”.

Школьнікі зазірнулі ў гістарычнае мінулае газеты, пазнаёміліся з імёнамі галоўных рэдактараў, асноўнымі рубрыкамі. Цікава было даведацца пра значэнне слова “зорка”. У Мінскай вобласці знайшлося аж чатыры вёскі з такой назвай, адна з іх знаходзіцца ў Барысаўскім раёне. Яшчэ ёсць матылёк і расліна.

Таццяна МАСЛЮКОВА, бібліятэкар гімназіі № 2 г. Барысава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *