Навукоўцы сярод вучняў

Из нашей почты На школьном крылечке

Для некаторых хлопчыкаў, дзяўчынак хадзіць у школу па суботах нiбыта пытка, а вось у нас, Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе, усё наадварот. Кожная субота праходзіць на ура.

дети

Нядаўна вучні і педагогі правялі незвычайнае свята, прымеркаванае да Дню беларускай навукі. Вельмі насычанай рознымі доследамі, прэзентацыямі і прадстаўленнямі атрымалася праграма. Удзельнікі пераўвасабляліся ў вучоных-хімікаў, фізікаў, філолагаў і лінгвістаў, мастакоў і праграмістаў, дапытлівых гісторыкаў і практычных матэматыкаў, географаў і цікаўных біёлагаў.

опыты

Зачараваная публіка ў актавай зале ўбачыла на вопытах, як дабывалі агонь нашы далёкія продкі, даведалася, што зашыфравана ў магічных ліках, як кіраваць камп’ютарам на адлегласці.

Заходзьце на старонкі нашага сайта www.petrsch.schools.by – і упэўніцеся самі.

Кацярына ГІРЫНОВІЧ, старшыня савета дружыны.

Навагрудскі раён, Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



2 комментария по теме “Навукоўцы сярод вучняў

  1. РЕБЯТА!
    «Заходите» в гости на наш сайт. Оставляйте комментарии и высказывайте пожелания.
    Мы рады поделиться с вами новостями о школе и узнать о ваших успехах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *