Мой тата працуе ў калгасе шафёрам. Аднойчы на полі ён знайшоў пакінутае гняздзечка дзікай качкі. Там хавалася маленькае і зусім кволае качаня. Тата прынёс яго дадому.
Мы падсадзілі птушачку да хатніх качак. Думалі, што яна не выжыве. Але прайшоў час. Качка падрасла. Бегае па двары разам з іншымі, яе ніхто не крыўдзіць.
Уладзіслаў ЕРМАКОЎ.
Талочынскi раён, Славенская школа,
гурток па iнтарэсах “Удивительное рядом”.