Чацвёртакласнікі Верцялішкаўскай школы пабывалі на экскурсіі па славутых мясцінах Беларусі: на Бярозаўскім шклозаводзе, у храме Нараджэння Святой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, у Лідскім замку, дзе адбыўся прагляд анімацыйнай праграмы-квеста “Таямніцы цёмнага рыцара”.
Выхадныя дні падарылі ўсім прыемныя ўспамiны. Будзе аб чым напiсаць у традыцыйным школьным сачыненнi! Сфатаграфавалi гістарычны помнік старажытнага дойлідства, замак, маляўнічае возера ў форме сэрца, прыгожыя старадаўнiя будынкі. Даведаліся аб першых арганізатарах вытворчасці шкла на беразе ракі Нёман у далёкім 1883 годзе Ю. Столе і В. Краеўскім.
Ганна Іванаўна БУЧА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
Гродзенскі раён,
Верцялішкаўская школа.