Кіназорка YouTube

Клуб "Литературная гостиная"

сказкаНа ўскраіне леса жыла Елачка, якая вельмі хацела стаць кіназоркай. Але яна разумела, што адной ёй гэта не пад сілу.

Аднойчы на Вялікай паляне сабраліся лясныя жыха­ры. Там былі Воўк, Вожык, Сарока, Вавёрка, Лісічка, Зайчык. І нават прытопаў Мішка.

Размову пачала Сарока:

– Сябры, у мяне цудоўная ідэя. Давайце зробім свята, як у людзей.

– Як зробім? – прагрымеў Мішка.

– Лётала я ў горад і бачыла там, як людзі ўпрыго­жваюць елкі і вельмі радуюцца. Дык вось, хутка Новы год. Давайце і мы ўпрыгожым нашу Елачку, што расце наўскрайку!

Зайчык здзівіўся:

– А чым мы ўпрыгожым яе?

– На днях я знайшла цудоўныя фантыкі ад цукерак. Магу аддаць іх пушыстай прыгажуні, – прапанавала Сарока.

– Я прынясу з сваіх запасаў грыбочкі, – дадала Вавёрачка.

– Я зраблю рабінавыя пацеркі, – сказаў Снягір.

– А я дапамагу павесіць убранне, – падала голас Лісічка.

Зайчык паскакаў да Елачкі, каб расказаць ей пра цудоўную ідэю.

– Мы прыйдзем да цябе з уборамі заўтра – і ты зазіхаціш, як нябесная зорачка.

– Дабранач, Зайчык! Дзякуй за добрыя словы, – адказала Елачка. – Можа я і не стану кіназоркай, але буду самай прыгожай у лесе.

І яна моцна і салодка заснула.

Што тычыцца лясных жыхароў, то кожны з іх ха- цеў першым упрыгожыць Елачку. І, не чакаючы раніцы, усе пачалі рыхтавацца да свята.

Елачка прачнулася ад гомана. “Што гэта?” – паду­мала яна. І раптам убачыла, што яе сябры водзяць вакол карагод, спяваюць песні. А на лапках у яе шмат убран­ня. Ад радасці яна распушыла яшчэ больш свае іголкі.

Усе ведаюць, што перад Новым годам людзі ходзяць у лес рубіць елкі. Але калі яны падыходзілі да прыга­жуні, то любаваліся і рабілі фота і відэа. Потым вы­кладывалі іх у Інтэрнэце. Такім чынам, звычайная елачка ператварылася ў кіназорку YouTube.

Яе мара збылася самай незвычайнай выявай.

Ульяна МУЗЫКА.

г. Жодзіна, гімназія № 1, 7-ы клас “Б”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *