Жыццёвыя казкі сям’і

Из нашей почты Клуб "Литературная гостиная"

семейный вечерЯ займаюся ў літаратурным гурт­ку астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “ЛіТэРа”. Мой пе­дагог Ірына Баляславаўна Мілеш­ка прапанавала паўдзельнічаць у абласным конкурсе “Семья. Да будет почитаема всеми!” у наміна­цыі “Урокі, дадзеныя сям’ёй”. І ў нас добры вынік – дыплом пер­шай ступені. Хачу падзяліцца з чытачамі сваімі разважаннямі.

Часта дарослыя ўсчува­юць да сораму, павучаюць, як трэба рабіць, а як – не. І дзеці, нават разумеючы, што дарослыя раяць як лепей, усё роўна робяць па-свойму. Для мяне лепшы доказ ісціны паво- дзін – прыклад маіх ба­цькоў: іх адносіны да нас с сястрой, бабуль і дзядуляў, да ін­шых людзей. А яшчэ выхоўва­юць павучальныя гісторыі. Такія прабабуліны ўрокі кра­наюць душу, трывала зама­цоўваюцца ў памяці і вучаць жыць, прычым яскрава і цікава.

Аднойчы сярод ночы я прач­нуўся ад таго, што замучыў кашмар: сніўся кот. Стары, ускалмачаны, ён глядзеў мне ў вочы і жаласліва мяўкаў, нібы прасіў аб чымсьці. А потым пераўтвараўся ў… старэнькую бабулю – маю прабабулю, затым зноўку станавіўся катом… І так было ўвесь час, пакуль я не рас­плюшчыў вочы.

Звычайна пасля вячэры наша сям’я збіраецца ў гас­цінай. Мы дзелімся ўражан­нямі аб праведзеным дні, глядзім навіны па тэлебачанні. Праба­буля, якая жыве з намі, расказвае што-небудзь пра даўнейшае жыццё, пра моладзь яе часоў альбо казкі, якія чула ад сваёй мамы.

І вось у адзін з вечароў прабабуля, усеўшыся бліжэй да каміна, накіну­ла плед на калені і, пагладжваючы мя­ккую чорную, нібы смала, шэрстку нашага ката Ізюма, пачала ўспамі- наць былыя часы. Раптам яе сухень­кая рука застыла, яна замоўкла, аб нечым задумаўшыся, – кот пацяг­нуўся, салодка пазяхнуў, пераскочыў да мяне на калені, і мы пачалі дурэць.

– Рома, кот жа табе кофту дзя- рэ, – сказала прабабуля.

– Ён жа малы яшчэ, гуляць хоча, – весела адказаў я. – Ну паглядзі, які Ізюмчык харошанькі! Ці ж на яго пазлуешся?

– Канешне не, – з сумам у гола­се адказала прабабуля. – А ведаеш, унучак, жыццё чалавечае падобнае да кацінага.

Я здзіўлена глянуў на бацькоў, а мама з татам у адказ сцвярджальна кіўнулі галовамі: відаць, ведалі, якую навуку мне задасць прабабуля.

– Ну пры чым тут каты? – не зда­ваўся я. – Як жывецца кату і як – чалавеку?!

А ў думках адразу ж закруцілася: “Чалавек – ого! Ён жа не жывёліна без­дапаможная. Ён, у адрозненне ад ката, усё можа. А калі штосьці не атрым- ліваецца, бацькі, сябры дапамогуць”.

Прабабуля дала ўдосталь павіра- ваць маім думкам, а потым працягнула:

– Не заўсёды, канешне, але так бы­вае. Вось паглядзі: прынясуць дадому маленькае кацяня – і тапочуць каля яго, цешацца, месцейка лепшае ўлад­коўваюць, з’есці што смачнейшае да­юць. Нават на шкодныя забаўкі не зва­жаюць – малое ж яшчэ: ну і што, калі крыху венік расцерабіў ці кофту аба­драў? А як стане кот старым, пачынае ўсім замінаць: то пад ногі не ў пару пад­круціцца, то поўсцю палінялай абчэпіць кофту, якую некалі абдзіраў. А калі ўжо каўбасу сцягне, то яму хутка нагадаюць, дзе месца, а то і нагой падпіхнуць.

Вось і з чалавекам: калі малы, аб ім клапоцяцца, каля яго завіхаюцца, а як састарэе ды нямоглы стане, дык, як той кот, толькі замінае.

А потым мне сніўся коцік…

“Не, не, – мільгалі думкі ў галаве. – Гэта не так. Калі мы забралі да сябе пра­бабулечку, я ёй свой пакой саступіў. Ды і мама з татам заўсёды стараюцца прыгатаваць тое, што яна любіць, у род­ную вёску звазіць. Нават усё робяць так, каб не пакрыўдзіць. І мы з сястрой яе вельмі любім, як і нашых бацькоў”.

Я шчаслівы, што жыву ў сям’і, дзе ідуць поруч нашы бацькі, дзядулі, бабулі і мы з сястрой. У будучым таксама створым годныя сем’і і… пра ката помніць будзем.

Раман ДРЭМА.

г. Астравец,

ЦТДіМ, гурток “ЛіТэРа”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *