«Вясёлкін» юбілей

Событие

Владимир ЛипскийСотни юных и взрослых поклонников собрались в Минске на 60-й день рождения самого популярного в Беларуси и странах ближнего зарубежья ежемесячного журнала “Вясёлка”. Красочное, познавательное издание на белорусском языке – лучший друг и путеводная звёздочка в мире чтения всех воспитанников детских садиков, учеников начальных школ. С удовольствием читают журнал и старшие ребята, в том числе подписчики “Зорьки”, вместе со своими маленькими сестричками, братиками, а также родители, бабушки, дедушки. “Вясёлка” искренне любима многими поколениями. Нередко в семьях бережно хранят выпуски пятидесяти-сорокалетней давности, которые, кто бы из домочадцев ни взял в руки, увлекают, пробуждают интерес к культурному наследию белорусов.

Вясёлка

Главный редактор журналов “Вясёлка” и “Буся”, лауреат Государственной премии Беларуси, известный писатель и общественный деятель Владимир Степанович Липский особо подчёркивает: “Рэдакцыя прытрымліваецца тых накірункаў у працы, якія склаліся пры Васілю Вітку. У нас тры асноўныя задачы: навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму, прывіць ім любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры, паспрыяць, каб дзеці ўмелі шанаваць людзей, якія цярпліва выводзяць іх на жыццёвыя пуцявіны. Усё гэта разам і ёсць тая нацыянальная ідэя, увасабленне якой у душы і сэрцы дзяцей робіць іх сапраўднымі патрыётамі. Ёсць вечныя тэмы: Радзіма, маці, прырода, сябры, дабро, прыгажосць… Высокую планку творчасці “Вясёлка” ўзяла з першых крокаў. Яе вітаў сам Янка Маўр. А ў рэдакцію, па запрашэнні Васіля Віткі, прыйшлі працаваць Сяргей Грахоўскі, Алесь Паль­чэўскі, Артур Вольскі… Васіль Вітка аддаў “Вясёлцы” сямнаццаць гадоў жыцця. Яго змянілі галоўныя рэдактары – Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў. Цяпер “вясёлкаўскую” вахту разам са мной нясуць пісьменнікі Васiль Дранько-Майсюк, Лiдзiя Арабей, Нiна Маеўская, Павел Мiсько, Уладзiмiр Паўлаў, Яўген Хвалей, Маргарыта Прохар, журналістка i педагог Анастасія Радзікевіч, мастак Кацярына Горыд. Шмат гадоў працавала ў часопісе выхаванка купалаўскай сям’і і Васіля Віткі – Тамара Тарасава. Больш за два дзясяткі гадоў шчыраваў-тварыў таленавіты мастак Яўген Ларчанка… “Вясёлку” цяжка ўявіць без пісьменнікаў Міколы Чарняўскага, Ніны Галіноўскай, Міхася Даніленкі, Васіля Зуёнка, Казіміра Камейшы, Уладзіміра Карызны, Анатоля Клышкі, Івана Муравейкі, Міколы Мятліцкага, Васіля Жуковіча, Расціслава Бензярука, Міхася Пазнякова… Можна пералічваць амаль усіх пісьменнікаў Беларусі!

дети читают Вясёлку

Вясёлка на небе пасля першага дожджыку з громам – прадвесніца добрай вясны. Дык жа “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна ззяць усімі сваімі колерамі мудрай педагогікі. Мы хочам бачыць нашу мілую Беларусь квітнеючай і багатай, а “Вясёлку” – заўжды святочнай!”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *