Такое спатканне

Из нашей почты

БорисовГэтую дзяўчынку завуць Тамара. Мы даўно яе чакалі ў госці. Але Тамара яна толькі ў апавяданнях цудоўнай кнігі “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”, прэзентацыя якой адбылася для вучняў пятых класаў у беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава.

А ў жыцці Тамара Пятроўна Бунта – таленавітая пісьменніца, вядомы журналіст, аўтар кніг прозы для юнай аўдыторыі.

Доўгі час Тамара Пятроўна была галоўным рэдактарам часопіса “Алеся”. Узнагароджана знакам “Выдатнік друку Беларусі”, з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза жур­налістаў, старшынёй клуба творчых жанчын “Спадарыня”. А самае галоўнае – яна мама, а таксама бабуля пяці ўнукаў, таму добра ведае дзіцячую псіхалогію.

З першых хвілін сустрэчы пісьменніца цалкам завалодала ўвагай гімназістаў. Чытала аўтарскія творы, вяла шчырую ращмову пра сваё дзяцінства, якое прыпала на 60-70-я гады дваццатага стагоддзя.

Розныя гісторыі складаюць кнігу – пра сям’ю, школу, сяброў, святочныя падзеі, цацкі… Апавяданнi вясёлыя і падчас сумныя. Але ў іх столькі сардэчнай цеплыні і дабрыні, што яны нікога не пакідаюць абыякавымі. Кніга для сямейнага чытання ілюстравалася здольнай мастачкай Аксанай Барысаўнай Аракчэевай. Яе выдатныя малюнкі знаходзяцца як у фондах музеяў Беларусі, так і ў галерэ ях замежных краін, прыватных калекцыях.

У якасці сюрпрыза для Тамары Пятроўны вучні 5-га класа “Б” інсцэніравалі апавяданне “Грамацеі”.

Дапаўнялі і ўпрыгожвалі мерапрыемства песні ў выкананні гімназічнага вакальнага калектыву “Вясёлка” пад кіраўніцтвам Таццяны Аляксееўны Клепікавай.

Пісьменніца шчодра дарыла ўсім жадаючым аўтографы, лагодныя ўсмешкi і абяцала вярнуцца да нас з новай кнігай.

Таццяна МАСЛЮКОВА, бібліятэкар.

г. Барысаў, гімназія № 2.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *