У аб’ектыве — творчае лета

Калейдоскоп

ЛетаДэвізам рознаўзроставага атрада “Парастак” аздараўленчага лагера “Творчае лета”, які працаваў на базе Навасёлкаўскай базавай школы, былі словы “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць!”. Выхаванцы сталі ўдзельнікамі пастановачнай групы, што здымала фільм “Творчае лета ў Навасёлках”. Кожны дзень адпачынку меў тэматыку, быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі і завяршаўся прадстаўленнем чарговай серыі фільма, выставай падзелак, фотаздымкаў, калажоў, малюнкаў.

Творчае лета

Дзеці паспрабавалі сябе ў ролі рэжысёраў, сцэнарыстаў, аператараў, фатографаў, музычных аператараў, касцюмераў, тэатральных акцёраў, артыстаў эстрады або спевакоў караоке, пастаноўшчыкаў гумарыстычных праграм, танцораў дыска, майстраў сэлфі, казачных ці мультыплікацыйных герояў, падарожнікаў, экскурсаводаў школьнага музея “Скарбніца”.

Прыгоды

Працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Залатая ладдзя”, “Творчасць”, адбыліся майстар-класы “Салёны калабок”, “Арыгамі”, “Аплікацыя-цуд”, “Дэкупаж”, “Роспіс па камені”.

У канцы лагернай змены ўручылі дыск з фільмам “Творчае лета ў Навасёлках”, сувеніры і памятныя падарункі, куфэрачкі з аўтарскімі падзелкамі.

Ала Мікалаеўна БУГЛАЕВА,

начальнік лагера “Творчае лета”.

Гродзенскі раён, Навасёлкаўская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *