Наша DzivaВёска

Калейдоскоп

Ребята“DzivaВёска” – прышкольны аздараўленчы лагер Навасёлкаўскай школы, дзе пануюць адкрытасць, весялосць, прага да пазнання. Старэйшыя клапацяцца пра малодшых, дазваляючы тым адчуць надзейную сяброўскую падтрымку.

Вандроўкі звыклымі пуцявінамі дазволілі дапытлівым рабятам па-новаму зірнуць на навакольныя прасторы. Захаваныя валуны на падмурку, а таксама алеі грабаў і лістоўніц на былым панскім маёнтку “Ключ Навасельск” і хутары Дубніца – маўклівыя сведкі былых падзей. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што гэта месца паслужыла асновай для ўтварэння сучаснай вёскі Навасёлкі.

Дакрануцца да гісторыі роднай зямлі дапамагла і экскурсiя ў школьны музей “Спадчына”. Пасля, накіраваўшыся да помніка “Сумуючая маці”, школьнікі аддалі даніну павагі пахаваным тут мірным жыхарам суседняй вёскі Саломенка, расстраляным фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Не абышлі ўвагай і аднавяскоўцаў, сярод якіх ёсць сапраўдныя самародкі. Розныя таленты падуладны сяльчанам. Атрымалася брашура “Таленавітыя людзі маёй вёскі”. Аўтарамі і ілюстратарамі сталі дзеткі, якія шчыра апісалі сваіх герояў.

Таццяна Аляксандраўна БАТУРА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Гродзенскі раён, Навасёлкаўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *