Новы праект «Зорьки»

Из нашей почты

Лилия Петровна Науменко

Лілія Пятроўна Навуменка – за­служаны работнік сельскай гаспа­даркі Рэспублікі Беларусь – абаяль­ная, энергічная, нібыта маці, якая параіць, падкажа. Сапраўдны дарад­ца і мудры настаўнік падрастаючай змены!

Лілія Пятроўна не любіць успамінаць дзяцінства – тыя суро­выя гады ваеннага ліхалецця. Нарадзілася яна 4 лістапада 1940 года на Магілёўшчыне ў вёсцы Новае Сяло. Выхоўвалі малечу клапатлівыя цёткі: “Няшчымніца… Лебяда, гнілая бульба на вячэру – было і такое. Ды што ўспамінаць?”

Пасля заканчэння школы Лілія Пятроўна паступіла ў Смілавіц­кі сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1960 годзе трапіла па размеркаван­ню ў саўгас “Праўда” Мінскага раё­на. Працавала брыгадзірам Селіцкай паляводчай брыгады, з 1969 года – галоўным аграномам саўгаса. Амаль усе работы выконваліся ўручную. А як хацелася маладому спецыялісту зрабіць усё правільна: і глебу па­дрыхтаваць, і ўгнаенні ўнесці! З года ў год шліфавалася яе майстэрства як галоўнага агранома не па падруч­ніках, а на саўгасных палях побач з сялянамі, паляводамі, трактарыстамі.

З любоўю і цеплынёй гаворы­ць Лілія Пятроўна пра трактарную брыгаду. Працаваць прыходзілі ма­ладыя хлопцы, справай ганарыліся. Зараз Іван Рыгоравіч Куцік, Мікалай Канстанцінавіч Раманоўскі, Яўген Вікенцьевіч Глеб, Тадэвуш Бранісла­вавіч Шыманец, Уладзімір Іосіфавіч Собаль майстэрства перадаюць уну­кам. З мужам таксама пазнаёмілася ў трактарнай брыгадзе.

Лілія Пятроўна марыла стаць хімікам, вельмі падабалася ёй навука. Але перавяла­ся для далейшай вучо­бы ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыла ў 1970 годзе.

Л. Науменко

Юнацкія, сталыя гады правяла руплiва на саў­гасных палях. Праца­вала Лілія Пятроўна ў саўгасе і на заслужаным адпачынку. Затое якую асало­ду адчувала, калі бачыла друж­ныя ўзыходы азіміны, калі брала ў рукі цяжкі, наліты сокам спелы колас! Ці не яе думы пераклiкаюцца з радкамi славутага Купалы:

Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю,

Каб лепшаю ўродай плаціла

за труд,

Збагаціла сельскую хату пахілую,

Надзеі збытымі ўбачыў наш люд.

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі

з мяцеліцаў шумамі

Не вылі над роднай зямлёй,

нада мной.

Вучні Ліліі Пятроўны цяпер працуюць аграномамі і час ад часу звяртаюцца да паважай жанчыны з пытаннямі. Яна шчыра жадае навучэнцам, з ба­цькамі і дзядамі якіх ішла рука ў руку не адзін дзясятак гадоў, правільнага выбару прафесіі, шчаслівай сям’і і работы, якая па душы.

Аксана Мечыславаўна СОКАЛ,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Мiнскi раён,

Чачкаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.

Ад рэдакцыі. Прапану­ем падтрымаць тэму і расказаць пра выдатных і пра­цавітых дарослых, якія, магчы­ма, жывуць з вамі па суседстве, даслаць фотаздымкі для ілю­страцый.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *