I кудзеля атрымалася

Из нашей почты

кудзеля

У снежні мінулага года мы з вучнями 1-га класа “В” сабралі змястоўны матэрыял пра лён, выконвалі практычную работу па ільноапрацоўке і атрыманню са сцяблін ку-дзелі – ільнянога валакна. Першакласнікі на працягу тыдня старанна мачылі, сушылі, мялі, тра­палі і часалі лён.

Хочацца падзяліцца ведамі, вопытам з чытачамі любімай газеты. Я шмат цікавілася хатняй апрацоўкай ільну, падрабязна распытва­ла мудрых людзей сталага ўзросту. У зімовы час сяляне ткалі палатно на кроснах і шылі кашулі, іншае этнічнаеадзенне.

У нас ёсць даматканая подсцілка, вышыўка – дасылаем фотаздымачак. Да­памагла мне ў падрыхтоўцы да пазна­вальнага занятка эксклюзіўная кніга ў натуральнай ільняной вокладке“Беларускае народнае адзенне”.

Святлана Мікалаеўна ХОМІЧ,

выхавацель групы падоўжанага дня.

г. Мінск, гімназія № 14.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *