Святкуем разам

Из нашей почты

октябрята2

15  сакавіка, у дзень 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вучням старэйшых і малодшых класаў Паляцкішскай сярэдняй школы запомніцца надоўга.

Менавіта ў гэты дзень старшакласнікі Нікадзім Ненартовіч,  член моладзевага парламента, і Уладзіслаў Пажарыцкі  на  ўрачыстым  мерапрыемстве “Мы – народ Рэспублікі Беларусь”, якое адбывалася ў  Воранаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці,  атрымалі свой першы пашпарт. Галоўны дакумент краіны юнакам ўручыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны С. А. Жук На сустрэчы з намеснікам старшыні райвыканкама А. А. Карповічам вучні разважалі на тэму “ Што значыць быць патрыётам сваёй Радзімы”. У выніку вырашылі, што патрыёт –  гэта не толькі той, хто здзейсніў подзвіг, але і той, хто размаўляе на роднай мове, памятае свае карані, не забруджвае навакольнае асяроддзе. Намеснік начальніка аддзялення пагранічнага кантролю «Беняконі 1» па ідэалагічнай працы В. А. Купцэвіч пазнаёміў вучняў з  правіламі карыстання пашпартам.

паспорта

А першакласнікаў  у гэты дзень чакала незвычайнае падарожжа на цудоўным караблі ў Краіну Акцябрынку. На шляху сустрэлася шмат перашкод. Прыбыўшы на востраў Літар,  вучні расказалі правілы карыстання кнігаю, пазнаеміліся з навінкамі бібліятэкі. Наступным прыпынкам быў  востраў Дапытлівых. Першакласнікі разгадвалі загадкі,  адказвалі на пытанні Усёзнайкі. Колькі было ўраджанняў у дзяцей, калі апынуліся на востраве Неахайна. Вакол смецце, рэчы раскіданыя. Вучні хутка дапамаглі Машы – расцярашы прыбраць у пакоі і скласці партфель у школу. Ніхто не захацеў застацца на такім востраве. Наступным прыпынкам была Паляна Юных Мастакоў. Першакласнікі паўтарылі геаметрычныя фігуры, а пасля пры іх дапамозе намалявалі цудоўныя малюнкі. І вось яна – Краіна Акцябрынка, незвычайная, невядомая. Легенду пра акцябрат расказала Юстына Урублеўская, задавала пытанні, разам вызначылі: хто ж  такія акцябраты. Прычапіць акцябрацкія значкі даручана лепшым піянерам дружыні імя Валі Коціка.  Прынятыя акцябраты паабяцалі добра вычыцца і старанна выконваць законы акцябрат.

Акцябрынка

С. В. ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

педагог – арганізатар Паляцкішскай сярэдняй школы.

Воранаўскі раён,

Гродзенская вобласць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *