Падарожжа па ўтульных куточках малой радзімы

Новости

Вучні Паляцкішскай школы

У жніўні вучні Паляцкішскай школы працягваюць падарожжа па ўтульных куточках малой радзімы квэстам “Скарбонка Беларусі”. Галоўная ўмова гульні – размаўляць па-беларуску. Маршрут складаецца з дзевяці прыпынкаў з заданнямі, за выкананне якіх пераможцы атрымоўваюць літары.

Скарбонка Беларусі

На прыпынку “Лінгвістычны” выхаванцы ўспомнілі вядомыя прыказкі, адгадалі мудрагелістыя загадкі і паспяшаліся далей. “Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важ­нае, што ёсць у чалавека”, – расшыфравалі мудры наказ Кузьмы Чорнага на тэматычным прыпынку “Літаратурны”. Цікава распавялі пра святы: Купалле, Вялікдзень.

Хлопчыкі

Затое пошук назваў страў нацыяналь­най кухні сапраўды выклікаў цяжкасць. Аднак цяпер усе ведаюць, што для прыгатавання смачнай ве­рашчакі спатрэбяцца курыца, сушаныя баравікі, смя­тана, цыбуліна, зеляніна і мука.

З літар атрымалася слова “вандроўка”. Квэст дапа­мог паглыбіць веды дзяўчынак, хлопчыкаў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству.

Святлана Ўладзіміраўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

педагог-арганізатар.

Воранаўскі раён, Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *