Незабыўнае знаёмства: апавяданне

Новости

Водяной

Люблю вудзіць рыбу ў невялічкім лясным возеры. Але тым разам карасі не торкалі. Я пабрасаў у ваду крошкі хлеба, што засталіся ад бутэрброда. Чакаю… Раптам паплавок знік, і вынырнуў нехта калматы, бліскучы, з водарасцямі на галаве. “Вадзянік!” – здагадаўся я. Не паспеў спалохацца, як той гучна кажа:

– Сам, нябось, бутэрброд схарчыў, мне толькі крошкі пакінуў. Дык і рыбы не наловіш!

Але я не згубіўся і адказваю:

– У мяне ў торбачке якраз яшчэ адзін бутэрброд з сырам застаўся.

Вадзянік лоўка ўхапіў ласунак, адразу ж яго праглынуў і з задаволенай усмешкай пагрузіўся ў ваду. Літаральна праз хвіліну мой паплавок шалёна заскакаў. Я выцягнуў… велізарнага шчупака. Такія тут зроду не клявалі!

Вось як аддзячыў гаспадар падводнага царства.

Ілья ЛОБАН.

г. Салігорск, школа № 4, 7-ы клас.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *