Дзесяць хлопчыкаў і дзевяць дзяўчынак Гераненскай школы Іўеўскага раёна адправіліся ў дзівоснае падарожжа па Краіне ведаў. На першым уроку “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!” дзеткі з любоўю і гонарам расказвалі аб Радзіме, чыталі вершы, слухалі песні. Радзіма – гэта родны дом і бацькі, гэта родная школа і сябры, гэта родны край і людзі, якія жывуць побач з намі. Для кожнага чалавека яго малая радзіма самая лепшая, самая дарагая.
На ўроку вучні “вырасцілі” на абрысах Рэспублікі Беларусь паляну кветак. А каб кветкі не завялі, паабяцалі кожны дзень “паліваць” іх ведамі, атрыманымі на занятках.
Я жадаю, каб усе-ўсе іх мары збыліся, і веру, што кожны будзе старанна вучыцца і рабіць усё, каб родная краіна яшчэ больш квітнела.
Людміла Станіславаўна ШЛЕМПА, настаўніца 1-га класа Гераненскай школы Іўеўскага раёна.