Працоўны дэсант Канюхоўскага сада–сярэдняй школы

Из нашей почты

Справа

Зусім не абавязкова ўдзельнічаць у масштабных акцыях, каб ствараць добрыя справы. Кожны можа далучыцца да карыснага акту добрай волі і адчуць сябе творцай. Яшчэ ў верасні на пашкоджаных жуком-караедам тэрыторыях Індурскага лясніцтва вучні нашай школы стварылі дзясяткі гектараў новага лесу. Маладзенькія елачкі, бярозкі і сосны, якія былі пасаджаны ранняй восенню, прыжыліся і цяпер радуюць вока аматараў лесу, грыбнікоў і ягаднікаў пяшчотным зялёным убраннем. Але ж засталіся дзялянкі, па якім бязлітасна «прайшоўся» жук-караед. Вось сюды і накіраваўся «працоўны дэсант» вучняў і настаўнікаў на чале з дырэктарам школы Андрэем Іосіфавічам Шчука.

Выхаванцы

Энтузіязм добраахвотнікаў не астуджалі ні надвор’е, ні зацягнутае хмарамі неба. Пакінуць пасля сябе гектары пасаджанага па ўсіх правілах лесу – работа вельмі сур’ёзная. А берагчы наша нацыянальнае багацце вучні будуць яшчэ больш, таму што на ўласным вопыце паспыталі, колькі намаганняў каштуе пасадзіць многа новых дрэў.

Марыя Міхайлаўна КОЎШЫК, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Бераставіцкі раён, Канюхоўскі яслі-сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *