«Ты краiна мая – Беларусь!». Вершык Насці Сядовай

Клуб "Литературная гостиная"

Беларусь

Ты краiна мая – Беларусь!

Колькi слёз i крывi ты пабачыла!

Кожны трэцi казаў: «Я вярнусь!»

У сорак першым, да хаты, да мацi…

Уголас цяжка стагнала зямля,

Ружавелi крывавыя плямы.

Бацька, дзед, нават сын ваяваў –

Жах вайны ўсе спазналi так рана.

Трэск гармат, кулi свiст – у мiнулым,

Але памятаць, людзi, нам трэба:

Як дасталася неба нам над галавой,

Гэта яснае, мiрнае неба!

Ты краiна мая – Беларусь!

Васiльковая, любая, светлая!

Я шаную цябе, ганарусь,

Бо ў свеце ты – самая лепшая!

Хлебам пахнуць палi, сенажацi пяюць

I павольна калышуцца кветкi.

Пчолы шумна гудуць, ляцяць журавы

Над узгоркамі, пералескамі.

Ты краiна мая – Беларусь!

Край азёр галубых, наша спадчына!

Мiр на лепшай зямлi, шчасце дочак, сыноў…

Што яшчэ можна лепей чакаць мне?

Насця СЯДОВА.

г. Мсціслаў, Цэнтр дзіцячай творчасці.

Фота з сайта www.veselka.by.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *