У Дварэцкай школе шануюць памяць аб страшнай вайне

Беларусь помнит На школьном крылечке

Экскурсія

У нашай школе вялікая ўвага надаецца ўшанаванню памяці аб той страшнай вайне, непахіснасці сапраўдных каштоўнасцяў гісторыі.

Юныя краязнаўцы ажыццяўляюць патрыятычны праект «Ад 75-годдзя вызвалення Беларусі да 75-годдзя Перамогі», які стаў першым этапам доўгатэрміновага праекта «Дарогамі вайны». Экспедыцыйнымі атрадамі вядзецца праца па складанні біяграфій і баявога шляху ўсіх ураджэнцаў мікрараёна школы, якія пад камандаваннем падпалкоўніка Пятра Васільевіча Качура вызвалялі вёску Дварэц ад гітлераўскіх акупантаў. Вядуцца пошукі сваякоў Пятра Васільевіча. У планах – сустрэча са сваякамі ваеннаслужачых, афармленне архіўных дакументаў тэматычнай экспазіцыі школьнага гісторыка-краязнаўчага музея «Памяць».

Для ўшанавання тых гістарычных падзей і імя Пятра Васільевіча Качура будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка. На тэрыторыі прышкольнага двара плануецца закласці «Сад Перамогі». Краязнаўцы падрыхтавалі да выдання храналогію ваеных падзей.

У музеі

Працягваецца акцыя «Ад помніка да помніка», у рамках якой навучэнцы добраўпарадкоўваюць помнікі землякам, што загінулі ў гады вайны. У рамках чарговай акцыя «Гісторыя Перамогі ў маёй сям’і» вучні разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі апісвалі гісторыю сваёй сям’і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Пэўныя ўражанні і перажыванні, боль у сэрцы і горыч ў свядомасці засталіся ў вучняў пасля наведвання мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», гісторыка-культурнага комплексу «Хатынь», мемарыяльнага комплексу «Лінія Сталіна» і іншых памятных месцаў Беларусі.

Сяргей Віктаравіч КАСКО, настаўнік геаграфіі, кіраўнік музея «Памяць».

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *