Юныя турысты з Дварца

Школа юнкора

IMG_20200616_125633Цудоўная пара – лета. Цудоўная не толькі ў прыродзе, але і ў нашым жыцці. Ад кожных летніх канікул я чакаю чагосьці новага, а месцамі нават і незвычайнага. Хочацца напоўніць іх рознымі відамі дзейнасці, якая  ўзбагаціла б атрыманыя веды і дапамагла яшчэ лепш усвядоміць рэчаіснасць жыцця, сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці і неабыякавасць да сваёй Радзімы. Тым больш, што амаль усё для гэтага ёсць. Дома руплівыя бацькі ствараюць усе неабходныя умовы для нашага с сястрой Соняй маральнага, разумовага і фізічнага развіцця. У школе таксама клапоцяцца, каб наш вольны час праходзіў цікава і змясцона як у час вучобы, так і падчас канікул. Ды і сам я неабыякава стаўлюся да свайго сталення. Хочацца атрымаць добрыя веды, вырасці вартым сваіх бацькоў, сфарміраваць актыўную жыццёвую пазіцыю і станоўча уплываць на розныя працэсы ў нашым грамадстве.

Аднойчы дома я  с бацькамі  слухаў песню “С чего начинается Родина”. У той час я заглянуў у вочы маці і па іх зразумеў глыбокі сэнс гэтых слоў. Менавіта гэты выпадак  і стаў вырашальным у выбары гуртка на летні перыяд. Выбар паў на аб’яднанне па інтарэсах “Юныя турысты”. Пазнаёміўшыся з праграмай аб’яднання, я вельмі ўзрадаваўся, што значная яе частка  накіравана на вывучэнне сваёй малой  радзімы. Парадаваў і той факт, што  запісацца ў гэта ж аб’яднанне выказалі жаданне і ўсе мае аднакласнікі. На першым занятку мяне аднагалосна абралі старастай. Я вельмі удзячны таварышам за давер. Таксама з маёй кандыдатурай згадзіўся і кіраўнік аб’яднання.IMG_20200616_124731

Некалькі заняткаў па навучанні правілам бяспечных паводзін, адпрацоўцы тэхнікі руху ў калоне, правіл дарожнага руху і мы ужо кацім па дарогах сваёй бацькаўшчыны. Мне вельмі падабаецца, што на занятках мы ўсе тэарэтычныя веды  адпрацоўваем у рэальных турыстычных умовах. Вельмі шкада, што ў сувязі з эпідэміялагічный абстаноўкай, якая склалася  ў краіне, і мерамі перасцярогі ў сувязі з гэтым, мы вымушаны абмежаваць сваю дзейнасць. Але нават у такіх умовах пры жаданні і правільна  спланаванай дзейнасцю можна цікава праводзіць час. Паралельна з агульнатурыстычнымі заданнямі мы стараемся максімальна выкарыстоўваць краязнаўчы патэнцыял: падчас велапаходаў вывучаем геаграфію і гісторыю населеных пунктаў мікрараёна сваёй школы, ландшафты сваёй мясцовасці і гісторыю іх паходжання і змянення ў тым ліку  і пад уздзеяннем чалавека.

Адносіны з сябрамі і настаўнікам у пэўных не зусім звыклых умовах дазваляюць нам яшчэ лепш зразумець адзін аднаго. Усё гэта не толькі нас збліжае, але і яднае. Робіць нас больш вынослівымі, дысцыплінаванымі, развівае пазнавальную актыўнасць і іншыя нашы станоўчыя якасці . Спазнаўшы на сабе асалоду і задавальненне ад гэтай дзейнасці, я ўсіх заклікаю далучацца ў нашы рады- рады юных турыстаў і краязнаўцаў.

Да сустрэчы на дарогах малой радзімы!

Павел Ганчар, вучань Дварэцкай школы Дзятлаўскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *