Лёгкія дарогі, добрыя прыгоды

Мы друзья природы

1440

«З чаго пачынаецца Радзіма?» – кожны ведае працяг гэтых радкоў. З чаго пачынаецца малая радзіма? Я ўпэўнена, што з мілых сэрцу краявідаў, якія яшчэ з маленства запалі ў душу. Сарэбраны бляск воднай роўнадзі, дыяментавая лістота дрэў, незлічоная колькасць адценняў кветак, водар мяты, палявых и лясных зёлак, фантастычныя фарбы заходаў і ўсходаў – усё гэта бясцэнны скарб памяці.

1299

Але дзе сучасным гарадскім дзецям убачыць і пазнаёміцца з прыроднай прыгажосцю? Дзецям і падлеткам са Сетлагорска пашчасціла, у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» паспяхова працуе турыстычны гурток пад кіраўніцтвам Аляксея Пятровіча Астроўскага. На працягу навучальнага года гурткоўцы вывучалі парадак арганізацыі і правілы паводзінаў у паходах і на спаборніцтвах, пытанні турызму і экалогіі, асновы тапаграфіі і арыентавання, уменне арыентавацца па мясцовых прыкметах і зоркам, небяспечныя і атрутныя расліны краю, уяўленне аб самакантролі і даўрачэбнай медыцынскай дапамогі. А летам хлопчыкі, дзяўчынкі прымяняюць веды на практыцы.

954

Арганізоўваюцца двух–трохдзённыя паходы, паходы выхаднога дня, а таксама шматздённыя. Усім спадабаўся трэніравальна-выведвальны водны паход па маршруту Парычы – Светлагорск. Группа з чатырох юнакоў, трох дзяўчат і дзвух педагогаў выбіралі месца для будучага лагера, які адбудзецца ў сярэдзіне ліпеня. Гэта будзе вялікі сплаў па рацэ Бярэзіна, з разнастайнымі мерапрыемствамі, вандраванне турыстскімі тропамі па тэрыторыі закзніка рэспубліканскага назначэння «Выдрыца».

– Мяне ўразілі прыгожыя мясціны, надоўга запомняцца вечары каля кастра, – узгадвае Даша.

– Водны сплаў – справа вельмі захапляючая, – кажа Сямён.

– З нецярпеннем чакаю вялікага пахода, ужо напланаваў багата, што жадаю выканаць са сваімі сябрамі, – падзяліўся Іван.

Жадаем юным турыстам лёгкіх дарог і добрых прыгод!

1439

Наталія КЛІМЯНОК,

загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці.

г.Светлагорск, ЦТДіМ «Ювента«.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *