Давялося практычна ўвесь вечар правесці на школьным стадыёне Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы , які амаль ніколі не пустуе ў летнюю пару і пры добрым надвор’і. Нават нягледзячы на спякоту знаходзяць сабе тут занятак юныя, маладыя і не вельмі аматары спорту.
І пакуль не сцямнее тут ідзе актыўная дзейнасць. жадаеце футбольны матч – калі ласка! А яшчэ скачкі ў даўжыню, падцягванне, адцісканні … Спартыўны інвентар заўсёды можна атрымаць у дзяжурнага па стадыёну настаўніка.
А проста на роварах пакатацца і пасядзець у школьным парку! А добры летні настрой?!
У 19.00 вечара, па аўторкам і пятніцам, пачынаюцца міні-матчы па міні-футболе.
вось так праходзіць амаль кожны вечар на школьным стадыёне ў Пятрэвіцкай школе Навагрудскага раёна — сумесныя гульні выхоўваюць у дзяцей дух калектывізму, ўзаемавыручку і адказнасць.
Галоўнае – дарослыя і дзеці — заўсёды разам!
У Пятрэвічах, адпачываюць з карысцю для ўласнага здароўя і настрою. Бярэм прыклад і таксама пачынаем весці здаровы лад жыцця!
Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы.