З днём нараджэння, Піянерыя!

Новости Поляна друзей

12

Беларуская рэспубліканская піянерскя арганізацыя адзначае свой чарговы Дзень нараджэння. У гэтым годзе ёй споўнілася 30 год. Такая святочная падзея не засталася без увагі ў піянераў піянерскай дружыны імя М. І. Валькова і педагогаў Казлоўшчынскай школы.

У рамках тэматычнага тыдня ГА “БРПА – 30” адбыўся святочны збор піянерскай дружыны «З Днем нараджэння, Піянерыя!». Пачаўся збор са здачы рапартоў і выканання дзяржащнага гімна Рэспублікі Беларусь. Кожны піянерскі атрад рыхтаваўся да збору: неабходна было падрыхтаваць яскравае віншаванне з нагоды свята. З захапленнем дзеці слухалі выступленне старэйшых. Завязаўшы піянерскія гальштукі, педагогі, тыя, хто прайшоў піянерскую школу, не толькі павіншавалі малодшых сяброў з 30-годдзем піянерскай арганізацыі, але і ўспомнілі той час, калі яны былі піянерамі.

Клятва піянера, словы песні “Взвейтесь кострами, синие ночи!», подзівігі піянераў –герояў, цікавыя мерапрыемствы, піянерскія кастры, неверагоднае шчасце ад перамогі ў розных конкурсах, – пра ўсё гэта расказалі ў вершах педагогі- піянеры XX стагоддзя.

Няхай жа такія дні, пранізаныя сяброўствам і дабрынёй паміж пакаленнямі, адбываюцца часцей і помняцца надоўга!

Галіна Іванаўна ХІЛІМОНЧЫК,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён,

Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *