Да юбілею БРПА

Новости Поляна друзей

123

З 7 па 12 верасня 2020 г. у Дварэцкай сярэдняй школе праходзіў тэматычны тыдзень “БРПА – 30!”. Члены піянерскай дружыны імя Дзмітрыя Лазовіка акыўна прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў: анлайн-гульні “PIONEERпандус” для піянераў, акцябрацкі КВІЗ.

Найбольш яскравым мерапрыемстваў стала крэатыў-акцыя “Піянерыі – 30!”. Рабяты павіншавалі з юбілеем БРПА ветэранаў піянерскага руху і педагагічнай працы Ганну Іванаўну Мікшут і Марыю Мікалаеўну Філіповіч, а таксама здзейснілі пешую вандроўку па вуліцах аг. Дварэц і раздалі жыхарам віншавальныя паштоўкі.

11 верасня 2020 г. у школе прайшоў урачысты піянерскі збор, на якім прызёрам рэспубліканскай гульні “Пароль-акцябронак”, камандзе акцябрат “Дварэцкія зорачкі”, а таксама яе кіраўніку (выхавацелю падоўжанага дня Сямашцы Вользе Мечыславаўне) былі ўручаны граматы.  Скончыўся збор флэш-мобам “Піянерскі PR”. Дзеці сфарміравалі фігуру  ў выглядзе эмблемы БРПА.

Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,

педагог-арганізатар.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *