19 верасня ў рамках дэкады па прафілактыцы суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў «Мы патрэбныя адзін аднаму» ў Канюхоўскім яслях-саду-сярэдняй школе адбыўся флэшмоб пад дэвізам «Усміхніся жыццю, ты яму падабаешся».
Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у рабоце пляцовак «Пазітыў праз аб’ектыў», «Сонца схавана ў кожным!», музыкальнай пляцоўцы «Падзяліся ўсмешкай сваёй». Удзельнікі мерапрыемства развучвалі крычалкі-матыватары, запускалі ў паветра мыльныя пузыры. На пляцоўцы «Зробім жыццё каляровым» вучні размалявалі папяровую сцяжынку жыцця кветкамі, вясёлымі смайлікамі, сонейкамі. Кожны ўдзельнік мерапрыемства напоўніўся добрым настроем, дарыў усмешкі і кампліменты сваім сябрам. Вучні перамяшчаліся па школе, вітаючы ўсіх, з пазітыўным настроем дарылі карцінкі-матыватары і памяткі-рэцэпты добрага настрою на кожны дзень, жадалі: «Ідзіце лёгка па жыцці!»
Жанна Якаўлеўна КЕЙПАШ,
настаўнік пачатковых класаў.
Бераставіцкі раён,
Канюхоўскі яслі-сад–сярэдняя школа.