«Твой выбар — тваё жыццё»

Новости

Акцыя. Фота 1

22 верасня ў Дварэцкай школе стартавала акцыя «Мы галасуем за жыццё!» у рамках раённага месячніка «Твой выбар – тваё жыццё!».

У першую чаргу, яна накіравана на пазітыўны жыццёвы настрой і ўсталяванне на будучыню, што важна для кожнага чалавека, асабліва для падлеткаў. Станоўчыя эмоцыі даюць магчымасць актывізацыі дзейнасці, творчаму развіццю, згуртаванню вучняў школы ў адзіным парыве ўсведамлення каштоўнасці жыцця і асабістай адказнасці за яе.

Першымі ў акцыі прынялі ўдзел вучні групы падоўжанага дня пад кіраўніцтвам Сямашка Вольгі Мечыславаўны. Дзеці малявалі свае рознакаляровыя далонькі, зацвярджаючы іх сваімі імёнамі і выявай ўсмешкі.

Правядзенне акцыі арганізавана членамі школьнай першаснай арганізацыі БРСМ, вучнямі 11 класа. Удзельнічаючы ў акцыі, яны выбралі два колеры: чырвоны і зялёны. Чырвоны колер сімвалізуе яркасць, энергію і поспех. Зялёны – колер самога жыцця, сімвал прыроды і экалогіі, гармоніі і раўнавагі. Гэты колер асацыіруецца з адраджэннем, як вясна, калі ўсё ажывае і свет ператвараецца.

Уладзіслаў АЎСЯНІК,

вучань 11-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *