Прававое выхаванне

Новости

Слайд6

Вучні сярэдняй школы № 3 горада Навагрудка прынялі ўдзел у інфармацыйна-прававым занятку “Сімвалы маёй краіны”. Рабяты узгадалі гісторыю ўзнікнення сімвалаў нашай дзяржавы – герба, сцяга, гімна, даведаліся пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. Мерапрыемства прайшло вельмі інтэрактыўна ў фармаце спаборніцтва паміж дзвюма камандамі. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі фішкі чырвонага і зялёнага колеру. Дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванку, адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны “Ці добра вы ведаеце дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?”. Цікавымі атрымаліся пазл-заданні “Контуры маей Радзімы” і “Герб маёй Радзімы”.

Сумесны праект Навагрудскай раённай бібліятэкі з прававымі классамі школы № 3 горада Навагрудка, які дзейнічае з 2016 года,  спрыяе прававой асвеце дзяцей і моладзі ў сучасных умовах і з’яўляецца надзвычай актуальным, бо менавіта прававое выхаванне і прававое навучанне выступаюць сродкамі фарміравання правасвядомасці і прававой культуры будучай сацыяльна актыўнай часткі насельніцтва.

Таксама раённая бібліятэка падтрымлівае чэленджы ў сацыяльных сетках і на сайце сваёй бібліятэкі  #годнаероднае і #бачымсваё. Чэлендж #Сцягline з удзелам моладзі, бібліятэка падрыхтавала відэа пра герб, сцяг Рэспублікі Беларусь. У бібліатэцы праводзіцца шмат мерапрыемстваў для моладзі па прававой адукацыі.

Ганна Міхайлаўна Какарэка,

бібліёграф Навагрудскай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *