Навучэнцы 5–9 класаў Пятрэвіцкого дзіцячага сада–сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у раённай экалагічнай акцыі «Крок за смеццем». Галоўнай ідэяй акцыі быў не толькі збор смецця, але і падлік крокаў, якія прайшлі пехам рабяты пры яго зборы. Падчас акцыі была прыбраная тэрыторыя каля дома, дзе пражываюць ветэраны педагагічнай працы, і ў лясным масіве паміж вёскай Вялікая Ізва і аграгарадком Пятревічы. З работнікамі ЖКГ дамоўлена пра вываз смецця.
У выніку акцыі было пройдзена больш за 2,5 тысячы крокаў. Не так ужо і шмат для дыстанцыі, але шмат для малой радзімы і хвойнага лесу.
Дзякуючы праекту “Стварэнне патэнцыялу для поўнай ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў для ўстойлівага развіцця чатырох раёнаў Гродзенскай вобласці” для ўдзельнікаў акцыі быў закуплены ўборачны інвентар.
Назірала і ўдзельнічала ў акцыі
Юля СЫЦЕВІЧ, вучаніца 11-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа.