Зямля пад белымі крыламі …

Из нашей почты Край мой

мз

Мяне завуць Мацвей Сянюта. Жыву я ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Вучуся ў 5 «А» класе мясцовай школы.

Мяне вельмі ўразіла апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Я вырашыў, што абавязкова раскажу ўсім пра сваю малую радзіму, якую таксама называю “зямлёю пад белымі крыламі”. Вось паслухайце…

У кожнага чалавека ёсць свая маленькая радзіма, дзе ён нарадзіўся, зрабіў першыя крокі, сказаў першае слова, пайшоў у школу. Для мяне мая малая радзіма – гарадскі пасёлак Мір. Тут жылі і жывуць мае бацькі, дзяды, родныя і блізкія мне людзі. Мір акружаны з усіх бакоў лясамі. Навокал чыстае паветра, шматтраўе, гнёзды буслоў, спеў птушак. Прыгажосць! І людзі! Мірныя, працалюбівыя, вельмі добразычлівыя, гасцінныя. Праваслаўныя і католікі заўсёды з павагай адносіліся адзін да аднаго. У іх і мы, дзеці, вучымся працалюбству, узаемапавазе, беражлівым адносінам да навакольнага свету. Вучымся радавацца світаннем і вечарам, блакітнаму небу з воблакамі-вандроўнікамі, спевам птушак – і гэта ўсё цаніць, берагчы.

Мой пасёлак прыгожы ва ўсе поры года, прыцягвае сваімі непаўторнымі фарбамі. Тут усё радуе па-асабліваму: збожжа ў полі, спеў жаўрука, пах бэзу. Няма найлепшага месца на свеце, тут усё блізкае, дарагое сэрцу. Змяніць яго на іншае многія не адважваюцца і, відаць, не памыляюцца. Менавіта ў родным краі адчуваеш усю паўнату чалавечага шчасця.

Уладзіміра Караткевіча называюць рыцарам беларускіх замкаў. Пра жамчужыну нашага краю – Мірскі замак, таксама ўзгадваў наш знакаміты празаік. А фільм “Сівая легенда” паводле апавядання Караткевіча быў зняты ў Мірскім замку.

Нашы продкі былі мужныя. Пра гэта сведчаць і шматлікія абарончыя збудаванні гераічнай беларускай Зямлі. Некаторыя з іх здолелі выстаяць ў віхурах стагоддзяў і дайшлі да нашых дзён.

Так што мая любімая Бацькаўшчына ўмела цаніць родную зямлю і абараняцца ад ворагаў. І тут зразумела, чаму далёка ў свеце вядомы Мірскі замак. Сёння ён здзіўляе сваёй архітэктурай, яднанню з прыродай.

У сапраўднага пісьменніка ёсць даты нараджэння і няма даты смерці. Гэтыя словы па праву можна аднесці да Уладзіміра Караткевіча – вялікага беларускага пісьменніка, для якога няма нічога лепшага і прыгажэйшага, чым Зямля пад белымі крыламі.

За што я люблю сваю Радзіму?

За гоман зялёных дуброў,

За прыгажуню-бярозку

і водар духмяных лугоў.

За сінь васільковага поля,

рачулак лясных чысціню,

Прастор неабдымны, як мора

і Нёмана глыбіню.

За неба блакіт і зоркі,

і строму крутых берагоў,

З чаборам духмяным узгоркі,

за скарб, што прыйшоў ад дзядоў.

Гэтыя паэтычныя радкі мяне ўсхвалявалі і падштрухнулі яшчэ больш любіць Зямлю пад белымі крыламі.

Мацвей Сянюта,

Вучань 5-га «А» класа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *