Роля сям’і ў жыцці чалавека

Из нашей почты

сям'я

Што самае важнае ў жыцці чалавека? Напэўна, многія адкажуць, што гэта здароўе, шчасце, каханне, поспех… Але далёка не ўсе назавуць слова “сям’я”. А сям’я з першых хвілін нашага нараджэння знаходзіцца побач з кожным з нас. Калі нам дрэнна, цяжка, калі з намі здарылася няшчасце–хто нас выслухае, дапаможа, супакоіць, дасць параду, абароніць? Вядома ж–сям’я.

17 кастрычніка 2020 года ў кабінеце гісторыі сабраліся навучэнцы 7-9 класаў, каб пагаварыць пра важнасць і ролю сям’і ў жыцці чалавека. Вучні ахвотна ўключыліся ў дыскусію, адказваючы на пытанні: што для вас азначае паняцце “сям’я”? Якая сям’я лічыцца шчаслівай? Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што сям’я–гэта родныя адзін аднаму людзі, якія жывуць разам. Галоўнае–не колькасцьчленаў сям’і, а як яны ставяцца адзін да аднаго. Калі ў сям’і пануе спачуванне, цеплыня, паразуменне, давер, тады такую сям’ю можна лічыць шчаслівай.

Затым удзельнікі мерапрыемства змадэлявалі шчаслівую сям’ю, працуючы ў групах (былі група хлопчыкаў і група дзяўчынак), і з картак са словамі пабудавалі “дом шчасця”. Паступова, складаючы па цаглінцы, узводзілі сцены, затым ставілі дах–“дах добрага настрою”. Вядома ж, “дамы шчасця” атрымаліся розныя. У дзяўчынак ён атрымаўся больш аб’ёмны і моцны, што яшчэ раз пацвярджае ісціну, што жанчына, маці, з’яўляецца захавальніцай сямейнага ачага.

Моцная, дружная сям’я заўсёды была ідэалам для кожнага пакалення. Колькі прыказак народ склаў пра сям’ю. Наступным заданнем для вучняў было выбраць найбольш упадабаныя прыказкі і растлумачыцьіхзначэнне. Атрымалася так, што абедзве каманды выбралі адны і тыя ж прыказкі, што пацвярджае агульнасць поглядаў і інтарэсаўдзяцей.

Успомнілі на мерапрыемстве таксама і пра гісторыю святкавання Дня сям’і ў Беларусі.

Заключным заданнем для вучняў стала складанне “плану любові для ўсёй сям’і”. На лісточках у выглядзе далонек дзеці запісалі імёныў сіхчленаў сваёй сям’і іпад кожным імем–тое, штолюбіць той ці іншы член іх сям’і.

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што сям’я –самае важнае ў жыцці чалавека.

Мікалай Мікалаевіч ДАНІЛОВІЧ,

класны кіраўнік 11-га класа.

Бераставіцкі раён,

Канюхоўскі яслі-сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *