Цікавае падарожжа ў мінулае

Новости

IMG-9060ecac73aa5552a4b8351aef8580bb-V

Экспазіцыю музея “Прывітанне з СССР” склалі бытавыя прыборы, прадметы хатняга выкарыстання, кнігі, цацкі, паштоўкі, значкі, школьная форма з піянерскім гальштукам.

Патэфоны, радыёлы, магнітафоны, друкаваныя машынкі, плёнкавыя фотаапараты, тэлевізар, радыё – усе гэтыя рэчы дазволілі акунуцца ў мінулае. Вельмі цікава паслухаць, як гучыць патэфон, набраць нумар на дыскавым тэлефоне. У музеі з’явіўся і старэнькі дыяпраектар, па якім можна было глядзець дыяфільмы. У савецкія гады ён быў практычна ў кожным доме.                Большасць экспанатаў можна памацаць рукамі, праверыць, як гэта працуе, а сёе-тое нават адчуць на пах: бабуліны духі “Чырвоная Масква” адэкалоны “Шыпр” і “Гваздзік”.

Падчас правядзення экскурсій па музеі можна пагрузіцца ў эпоху 50-80-х гадоў. Экскурсіі разлічаны на тых, хто ніколі не жыў у савецкую эпоху. Мы даведваемся, чым займаліся ў савецкія часы дзеці, не маючы камп’ютара і мабільных тэлефонаў, кім яны хацелі стаць, пра якія цацкі марылі і ў якія гульні гулялі.

Экспазіцыя “Прывітанне з СССР” дае магчымасць тым, хто жыў у савецкі час аддацца ўспамінам, а нам, навучэнцам, знайсці новыя жыццёвыя каштоўнасці.

Дар’я МАЗОЛЬ,

экскурсавод школьнага музея “Шляхамі продкаў”,

вучаніца 8-га класа “А”.

Дзятлаўскі раён,

Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *