Тэматычная пяцідзёнка

Новости

1

2

3

У Дварэцкай сярэдняй школе вучні  пачатковых класаў прынялі ўдзел у  мерапрыемствах раённай пяцідзёнкі акцябрат «Акцябрацкая траекторыя Дзятлаўшчыны».

У дзень спорта і здароўя дзеці праявілі свае фізічныя здольнасці ў групавых і індывідуальных спаборніцтвах: класікі, скакалка, квадрат. Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу ў дадзеных мерапрыемствах.

Дзень акцябрацкіх працоўных спраў прайшоў бадзёра і весела. Вучні  паўдзельнічалі ў рэспубліканскай працоўнай акцыі «Зробім свет чысцей»: сабралі пластыкавыя бутэлькі і змясцілі іх ў спецыяльны кантэйнер для захоўвання пластыку.

Дзень эрудыта і дзень патрыёта былі адзначаны ўдзелам акцябрат у прапанаваных дыстанцыйных мерапрыемствах:  «Хто хоча стаць піянерам?» і  «Мы – маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь». Дзецям былі прапанаваны цікавыя пытанні з гісторыі Беларускай рэспублікаскай піянерскай арганізацыі, гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь.

Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,

педагог-арганізатар.

Дзятлаўскі раён.

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *