Акцябраты піянерскай дружыны імя В. С. Біцько Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы прынялі ўдзел у раённай пяцідзёнцы «Акцябрацкая траекторыя Дзятлаўшчыны». Кожны дзень праходзіў пад сваім дэвізам і назвай.
Стартавала пяцідзёнка Днём сяброўства. Ва ўстанове адукацыі працавала «Акцябрацкая пошта». З яе дапамогай акцябраты адпраўлялі свае вітанні і пажаданні сябрам, настаўнікам, бацькам. Важатыя-піянеры Дзіма Тамашоў, Крысціна Юркевіч, Глеб Мармыш, Ліза Мікульская, Раман Бамбір даставілі віншаванні адрасатам.
Назаўтра навучэнцаў чакаў Дзень спорту і здароўя. У рамках рэспубліканскага турніру «Алімпіяда дваровых гульняў» ва ўстанове адукацыі прайшлі «Акцябрацкія гульні нашага двара». Малодшыя школьнікі с задавальненнем пранялі ўдзел у гульні са скакалкай «Дзясяткі».
Трэцім быў Дзень эрудыта. Акцябраты прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Хто хоча стаць піянерам?».
Чацвер стаў Днём акцябрацкіх працоўных спраў. Ён даў старт працоўным акцыям і флэш-дэсантам «Мы разам!» у рамках рэспубліканскай акцыі па зборы другаснай сыравіны «Зробім свет чысцейшым!».
Заключным этапам акцябрацкай пяцідзёнкі стаў Дзень патрыёта, які ладзіўся старшынёй раённага савета ГА «БРПА» Ірынай Мішчанка. Каманда акцябрат «Рысяты» установы адукацыі прыняла ўдзел у раённым анлайн-трэйсеры «Мы маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь!».
На працягу ўсяго тыдня малодшыя школьнікі с задавальненнем выконвалі ўсе заданні пяцідзёнкі і даведаліся шмат новага і цікавага пра жыццё акцябрат і піянераў.
Аксана Віктараўна РОЎБА, педагог-арганізатар .
Дзятлаўскі раён,
Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.