Падарожжа па роднай вёсачцы

Онлайн-проект "Самый дружный 1-й класс!"

IMG_20201027_180903IMG_20201027_180953

1Мы жывём у вельмі прыгожай вёсцы. Тэўлі, а мясцовая назва Тэвелі. Гэта старажытнае паселішча, вядома з XVI стагоддзя. Месца для вёскі выбрана не выпадкова: паўночная старана – дрымучыя, багатыя дзічынай лясы, паўднёвая – балоты і багатыя рыбай і птушкамі плесы і сажалкі. Што тычыцца назвы, то так гістарычна склалася, што гэтыя мясціны аблюбавалі яўрэі. Яны займаліся рамесніцтвам і гандлем. Аднаго з іх, разбагацеўшага і больш удачлівага, звалі Тэўль. Адсюль і назва “Тэўлі”. Бо, як кажуць старажылы, пасяленцаў-яўрэяў з такім іменем было некалькі. Ну, а калі праз нашы мясціны пралажылі чыгунку, назва “Тэўлі” стала насіць афіцыйны статус.

І так, адпраўляемся у падарожжа. Першы наш прыпынак – сядзіба Тулічы, ад якой у наш час засталіся толькі рэшткі былой велічы. Гэта старажытная сядзіба роду Дзяконскіх. Да 1-ай сусветнай вайны тут існаваў сядзібны дом, парк, сажалкі, гаспадарчыя пабудовы, бровар.

Наступны прыпынак – помнік салдатам рускай арміі і чырвонаармейцам. У 1-ю сусветную вайну, у жніўні 1915 года, каля вёскі ішлі баі рускай арміі з войскам кайзераўскай Германіі. У баях загінула каля 200 салдат рускіх. У 1916 годе на брацкіх і індывідуальных магілах былі устаноўлены надмогільныя помнікі. У ліпені 1920 года каля вёскі Тэўлі ў баях з польскімі інтэрвентамі загінулі 50 чырвонаармейцаў. Яны пахаваны ў трох брацкіх магілах. У 1925-1926 гг. на магілах устаноўлены надмогільныя помнікі.

Трэці прыпынак – Дзімітрыеўская капліца. Гэта помнік драўлянага дойлідства. Пры савецкай уладзе гэта быў амбар, але на святы зерне прыбіралі, праводзілі Богаслужэнне. Потым памяшканне аддалі пад склад. У цяперашні час была праведзена рэканструкцыя капліцы. З 2007 года пачаліся Богаслужэнні.

Наступны прыпынак – Свята-Успенская царква. Пабудавана у 1872-1874гг з цэглы.

Непадалёку ад царквы, на месцы, дзе была школа, знаходзіцца Брацкая магіла – пяты прыпынак. Пасля вызвалення вёскі ў ёй быў пахаваны 51 воін 55-й гвардзейскай дывізіі 1-га Беларускага фронта, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні нашай вёскі. На ёй устаноўлены помнік-скульптура салдата. Сімвалічна, што побач з помнікам воінам-вызваліцелям узведзены абеліск у гонар 62 землякоў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Шосты  прыпынак – дзіцячы сад – пачатковая школа. Першы ўспамін пра школу – 1886 год. У 1897 годзе адчынена было народнае вучылішча. Потым былі трохгадовая школа, няпоўная сярэдняя школа, сямігодка. З 1949 года – пачатковая школа. З 1994 года быў адкрыты дзіцячы сад. А 27 лістапада 2009 года аб’ядналі дзіцячы сад і пачатковую школу.

Сельскі савет і сельскі клуб – наступны прыпынак. Сюды мы наведваемся вельмі часта, таму што ў клубе праводзяцца розныя мерапрыемствы, наладжваюцца канцэрты. Мы  сюды прыходзім не толькі гледачамі, а часцей удзельнікамі.

Восьмы  прыпынак – чыгуначны вакзал станцыі Тэўлі. Станцыя  ў нас міжнароднага значэння. Праз  яе праходзяць цягнікі не толькі ў Брэст, Баранавічы, Мінск, але і ў Расію, Польшчу.

Наступны прыпынак. На паўночна-заходнім напрамку ад вёскі ёсць невялічкае ўзвышша, якое носіць назву “Туркава гара”. Існуе вельмі прыгожая і цікавая легенда, што ў старажытныя часы, калі чарговая навала захопнікаў абрушылася на Беларусь, у нашых мясцінах з’явіўся вялікі атрад турак. Многія гаварылі, хутчэй за ўсё, отрад Батыя, гэта 1240-1242гг. Яны вярталіся на свае землі, нарабаваўшы мноства дабра, золата, ювелірных вырабаў. Вёў атрад высокі, прыгожы, але вельмі крыважэрны турак. І было ў яго многа паланянак. У адну з іх, беларуску, ён закахаўся і нікуды ад сябе не адпускаў. І вось у тым месцы, што носіць назву “Туркава гара”, атрад сутыкнуўся з нашымі воінамі. У жорсткай бітве паляглі амаль усе нашы воіны і туркі. Загінуў і малады важак турак. Глыбокай ноччу туркі сабралі рэшткі свайго атрада, выбралі месца, дзе пахавалі воінаў. І другое месца – для свайго камандзіра, з якім, па іхняй веры, разам пахавалі яго любімую паланянку, перад тым забіўшы яе, бо яна была жывая. У магілу воіна-турка і яго каханай злажылі ўвесь свой скарб, бо везці з сабой не было ўжо сіл. Гавораць, што магіла была пад вялізным валуном з прыкметамі, вядомымі толькі самім туркам. Валуноў у тую пару было паўсюль вельмі многа, так што магіла згубілася сярод іх. У наш час валуны закапаліся ў зямлю. Разаралі, аставіўшы нам прыгожую легенду, назву “Туркава гара” і нязбытную надзею калі-небудзь знайсці той клад. Зараз на тым месцы расце адзінокая бярозка.

Апошні прыпынак – хутар Гарэйкаўшчына. Гэта вельмі прыгожы і ўтульны вугалок. Раней, пры Польшчы, гэты хутар называўся Мосткі. Таму што па дарозе на хутар трэба было пераехаць праз мосцік. Потым, некаторыя старажылы гавораць пасяліўся на гэтым месцы пан Гарэйкаў. Пагэтаму і змянілася назва хутара Гарэйкаўшчына.Тут жыве ветэран педагагічнай працы Вольга Аксенцьеўна, да якой мы часта наведваемся ў госці. а па суседству з ёй жыве чалавек, які тут нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў. Гэта Мікалай Аляксандравіч. Ён вельмі таленавіты чалавек: умее іграць на баяне. Доўгі час быў удзельнікам мастацкай самадзейнасці пры сельскім клубе. Зараз спявае ў царкоўным хору.

Вось і скончылася  падарожжа па роднай вёсачцы.

А жывуць у нас цікавыя, прыгожыя і чулыя людзі. Ёсць у нас і старажылы, якія многа чаго нам расказалі пра мінулае. Ёсць і працавітыя майстры на ўсе рукі, у якіх можна павучыцца многаму. Ёсць і ветэраны працы, якія нам расказваюць аб сваіх прафесіях. Ёсць і таленавітая моладзь, у руках якой будучыня нашай краіны.

З павагай да вас першакласнікі Тэвельскага дзіцячага сада – пачатковай школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *