Зерневае багацце Беларусі

Из нашей почты

1

Дарагія сябры! Адгадайце, калі ласка, загадку, а мы раскажам вам пра  наш квэст з адгадкай-ключавым словам квэсту.

Дык вось. Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала. Што гэта? Правільна , зерне.

Наша краіна Беларусь славіцца вырошчваннем многіх відаў збожжавых культур. Мы разгледзем 6 асноўных. Жыта вырошчваюць для прыгатавання галоўнай стравы на стале – чорнага хлеба. Пшаніца ідзе на выраб мукі, белага хлеба, макаронаў. З ячменю вырабляюць пярловыя і ячневыя крупы. Любімае многімі “Мюслі” робяць з аўса, а аўсяны кісель з’яўляецца адметнай нацыянальнай стравай. Адна са старажытных культур на нашым фотаздымку-кукуруза, зерне  якой выкарыстоўваецца ў ежу і ў выглядзе адвараных свежых катахоў, і як любімыя дзяцьмі кукурузныя палачкі.

Беларусь я’яўляецца адным з асноўных вытворцаў яшчы адной зерневай культуры. З яе таксама вырабляюць  хлебапякарную муку, печыва, макароны, сухія сняданкі. Гэта гібрыд пшаніцы і жыта. А каб даведацца яго назву, адгадайце крыжаванку. У чырвоным слупку з’явіцца назва гэтага збожжа.

У радок:

1.  З якога збожжа робяць хлеб? 4  літары

2.  Высокая расліна з катахамі, гатуюць поп-корн? 8 літар

3.  Куды трэба везці збожжа, каю зрабіць муку? 4 літары

4.  Чым малацілі калоссе ў даўніну? 3 літары

5.  З яе робяць белыя булачкі. 7 літар

6.  Расце  на поўдні Беларусі, пчолы збіраюць з яе нектар, а людзі вараць кашу. 6 літар

7.  Калі з’еш кашу “Геркулес”, станеш моцны. Што за расліна? 4 літары

8.  Дапоўніце прыказку: “Якая ….., такі і хлеб” 5 літар

9.  У каго вусы даўжэй за пана? 6 літар

У чырвоным слупку атрымалась слова Трыцікале. Гэтыя каласкі таксама есць на нашым фотаздымку.

Вучні 2-га класа гімназіі №14 г. Мінска.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *