Пад такой назвай была арганізавана анлайн-гульня педагогамі Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Галоўная мэта гульні – фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму асобы, арыентаванне на засваенне агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый беларускага народа.
Для ўдзелу ў гульні 27 каманд (135 вучняў) з розных устаноў адукацыі Гродзеншчыны накіравалі свае заяўкі арганізатарам гульні. Сярод удзельнікаў былі 8 каманд – прадстаўнікоў Лідчыны, 7 каманд – Дзятлаўшчыны і па 6 каманд – са Слонімскага і Ашмянскага раёнаў.
На працягу трох тыдняў вучні разам з кіраўнікамі каманд, сваімі настаўнікамі, падарожнічалі па роднай Беларусі. Паколькі была прапанавана такая форма, як эрудыт-круіз, то ў падарожжа каманды адправіліся па рэках Беларусі, якія працякаюць у кожнай вобласці, і зрабілі прыпынкі ў наступных гаванях: “Гродзенскае мястэчка”, “Бярэсце”, “Гомельскі прычал”, “Магілёўская бухта”, “Віцебскі гарызонт”, “Мінская міля”. У кожнай гавані патрэбна было выканаць па пяць заданняў.
Сачыць за ўсімі навінамі можна было на старонках блога, створанага дзеля арганізацыі эрудыт-круіза (https://kruizbelarus.blogspot.com).
Падарожжа пачалося з пераклічкі каманд. Усе каманды-ўдзельніцы даслалі свае фотаздымкі, якія былі размешчаны на адной старонцы. Для таго, каб падарожжа было цікавым і захапляльным, мы прапанавалі вучням заданні, якія прэзентавалі ў самых розных формах: турніры пытанняў, гульні, фота-прэзентацыі, крыжаванкі, музычны лабірынт, фота-віктарыны, фальклорныя пасядзелкі, бліц-апытанні, эстафеты. Вынікі падводзіліся пасля кожнага этапа.
Па заканчэнни эрудыт-круіза каманды атрымалі дыпломы і ўсе матэрыялы гульні. А нам, арганізатарам гульні, у сваю чарго было вельмі прыемна атрымаць у свой адрас шмат добрых слоў і пажаданняў.
Жанна Цяцерына,
настаўніца матэматыкі
Казлоўшчынскай сярэдняй школы.
Дзятлаўскі раён.
Мы участвовали в этом круизе. Это было супер. Ребята с нетерпением ждали новых заданий. Мы очень надеемся, что будет продолжение.