З асаблівай увагай і клопатам

Из нашей почты

1

2

3

З 1 па 4 снежня навучэнцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. п. В. Бераставіца (далей ЦКРНіР) прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага Дня інвалідаў.

З вялікім захапленнем дзеці глядзелі змайставаны педагогамі цэнтра відэаролік «Мы розныя і мы разам!» на тэму талерантных адносін да асаблівых дзяцей.

2 снежня Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа (старшыня А. М. Філіповіч) была праведзена для навучэнцаў ЦКРНіР і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН  квэст-гульня «Па сцежцы здароўя». Дзеці ўдзельнічалі ў розных конкурсах, у канцы гульні кожны атрымаў салодкі заахвочвальны прыз. Хочацца адзначыць, што ўжо не ў першы раз праводзяцца такія сумесныя мерапрыемствы для выхаванцаў ЦКРНіР і маладых людзей з ТЦСАН. Гэта спрыяе пашырэнню круга зносін дзяцей і дарослых, разнастайнасці іх вольнага часу, а таксама ўмацаванню сувязяў паміж ўстановамі.

Асабліва насычаным быў дзень 3 снежня: ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя А. М. Кавалеўскага прайшла акцыя «Эстафета дабра» да Дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзеці цэнтра прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме «Загадкавая зіма»: адгадвалі загадкі, шукалі снегавікоў у дзіцячых мастацкіх кнігах, а таксама знаходзілі сюрпрызы пад навагоднімі елкамі. Напрыканцы праграмы дзецям уручылі памятныя падарункі. Цікавым і запамінальным стаў для дзяцей ўрок на тэму «Дарыце адзін аднаму дабро». Дзеці паўтарылі і замацавалі формы ветлівых зваротаў з людзьмі, успомнілі пра пачуцці таварыства і дружбы, пра тое, што добрыя словы абавязкова павінны спалучацца з добрымі ўчынкамі. Напрыканцы дня ў Міжнародны дзень інваліда ад раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» (дырэктар М. М. Кудлаш) навучэнцы Цэнтра атрымалі цацкі і канцылярскія прыналежнасці.

Развіццю жаданняў здзяйсняць добрыя ўчынкі і справы спрыяла гульнявая праграма «Тут душу лечыць дабро», праведзеная выхавальнікам класа.

Усмешкі, радасць, запал – можна было ўбачыць у гэтыя зімовыя дні на тварах дзяцей. Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у гэтых мерапрыемствах за неабыякавасць, міласэрнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю!

Гэтая дата ў календары дае магчымасць яшчэ раз нагадаць усім нам пра тое, што сярод нас жывуць людзі, вартыя не толькі спагады, увагі і дапамогі, але, таксама, якія маюць роўныя магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Ірына Тадэвушаўна КУРМЕЛЬ, настаўнік.

Бераставіцкі раён,

г. п. В. Бераставіца

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *