Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Мы, вучні 4-га класа Валеўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы, што размяшчаецца на беразе маляўнічага возера Свіцязь, вельмі любім зіму, навагодния святы і пастараліся выразіць гэта ў вершаванай форме. Вось якія «зімовыя» вершы ў нас атрымаліся.
Зіма
На дарозе слізкі лёд –
Гэта страшны галалёд!
Ты ідзі спакойна, ціха,
Каб не здарылася ліха!
Новы снег і новы лёд –
Не баюся галалёд!
Міхаіл ГАЛАБУРДА.
Зіма ў лесе
Снег пасыпаў ледзь-наледзь
Спаць сабраўся ўжо мядзведзь.
І яму ў мядзвежым сне
Думкі сняцца аб вясне.
Заяц белы стаў зусім –
Не пазнаць яго ўсім.
У ваўка свае турботы –
Зайчыка дагнаць ахвота.
Ды і вельмі-вельмі блізка
Ходзіць хітранькая ліска.
Снег пасыпле і тады
Замяце ўсе сляды.
Глеб ВІЛЬБІК.
Снегавік
Дзеці выйшлі на двары,
Пачалі капаць сумёты.
Тры вясёлыя сябры
Дзеда лепяць каля плота.
Вельмі-вельмі рады дзеці,
Бо ў іх канікулы!
Чай гарачы і духмяны
Мамы піць паклікалі.
А пасля зляпілі горку
Ды з яе каталіся,
Аж да самага да вечара
На двары гуляліся!
Дзмітрый ПІВАВАРЧЫК.
Первый снег
Выпал первый свежий снег.
Слышу санок чёткий бег.
Дед мороз скоро придёт
И подарки принесёт!
Новый год спешит – ура!
Очень рада детвора!
Этот праздник очень яркий!
С нетерпеньем жду подарка!
Вика ПИСАРИК.
Хутка Новы год
Кніжкі і машынкі,
Лялькі, верталёт –
Многа-многа падарункаў
Прынясе нам Новы год!
Папрашу ў Дзядулі я
Каляровыя алоўкі
І Снягурку, яго ўнучку
Намалюю лоўка
Новы год чакаюць дзеці,
Новы год прыносіць цуды!
Усе дзеці на планеце
Радуюцца ўсюды!
Дар’я ГУРЭЦКАЯ.
Ёлка
Вырасла на плошчы ёлка –
Ззяе кожная іголка!
Хто яе туды прынёс?
Ну вядома, Дзед Мароз!
Я ўбачыў яе ранкам,
Калі выйшаў са двара,
Захапіў з сабою санкі –
Любіць санкі дзетвара!
Нас катае Дзед Мароз,
Хоць і шчыпле нас за нос.
Рады-рады дзеці –
Добра жыць на свеце!
Ягор МІЛОШ.
Навагрудскі раён,
Валеўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа,
4-ы класс.