Сэлфі ў музеі

Из нашей почты Новости

Вучні 8-га класа «А» школы № 7 г. Навагрудка вырашылі адзначыць Міжнародны дзень музейнага сэлфі ў школьным музеі «Будзем беларусамі».

 

Гэтай акцыяй школьнікі паказалі, што ў музей хадзіць модна не толькі за сэлфі, але і за новымі ведамі. Школьны музей падлеткі заўсёды наведваюць з вялікай ахвотай, бо тут можна праводзіць цікавыя класныя гадзіны, урокі па творах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, іншыя пазакласныя мерапрыемствы, што спрыяюць выхававанню грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, дапамагаюць лепш зразумець характар беларуса, дазнацца, як жылі нашы продкі стагоддзе таму назад.

Вельмі важна, што музей адрозніваецца ад іншых тым, што ў ім вучням дазваляецца патрымаць старажытныя прадметы побыту ў руках , адчуць на дотык энергетыку таго майстра, што ўклаў усю сваю любоў і стараннасць пры вырабе пэўнай прылады працы ці прадмета побыту.

Школьнікі бываюць у музеі не толькі наведвальнікамі, але яшчэ і рэстаўратарамі, што не даюць знікнуць старажытнаму ручніку ці посцілцы, а вяртаюць іх да жыцця. Вучні быццам дакранаюцца да сівой мінуўшчыны ў прамым сэнсе.

А яшчэ васьмікласнікі разбурылі стэрэатып, што сэлфі любяць рабіць толькі дзяўчаты. Аказваецца, што хлопцы ні ў чым не саступаюць і таксама любяць фатаграфавацца.

Валянціна Віктараўна МАНЮК,

класны кіраўнік8-га класа «А».

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *