Кнігі, якія ацаніў весь свет

Новости

Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле беларускага пісьменства гарыць зорка Івана Пятровіча Шамякіна. Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння знакамітага пісьменніка.

Яго імя добра ведаюць і любяць чытачы. Кожны яго твор такі рэалістычны, нібы падгледжаны ў жыцці, з сучаснымі праблемамі, канфліктамі, інтрыгамі. Кнігі пісьменніка прасякнуты дабрынёй і любоўю да чалавека.

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка вучні малодшых класаў сярэдняй лідскай школы № 9 наведалі школьны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр. Падчас літаратурнай гадзіны «Чалавек вялікай душы і таленту» дзецям расказалі аб біяграфічных звестках і творчым шляху пісьменніка. Маленькія чытачы даведаліся аб дзяцінстве пісьменніка, якое прайшло на ўлонні прыроды, гадах ваеннага ліхалецця. Прачыталі і абмеркавалі некалькі апавяданняў з кнігі пісьменніка «Промні маленства». Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага вучня.

Лілія Аляксандраўна РОДЗЕВІЧ,

загадчык інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра.

г. Ліда, школа № 9.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *