Кожнаму зайчыку — па акрайчыку

Из нашей почты

Зіма – складаная пара не толькі для птушак. Цяжка прыходзіцца і іншым жыхарам лесу ў сцюдзёны і снежны час. Ні лісточка, ні травінкі. На дапамогу ім могуць прыйсці толькі людзі.

Навучэнцы пачатковых класаў Пескаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы сталі ініцыятарамі і непасрэднымі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі «Кожнаму зайчыку – па акрайчыку». Акцябраты сабралі ласункі для зайцоў і казуль і правялі два рэйды ў заснежаны лес. З захапленнем хлопчыкі і дзяўчынкі першага і другога класаў стварылі ў школьным лесе «Смачную карціну для зайцоў», на якой прыгожа разлажылі лісты капусты, намаляваўшы імі кроны дрэў, морква стала стволікамі, гарбузовыя семечкі – хмаркамі, а ягады чарнаплоднай рабіны ўтварылі дарогу. Частуйцеся, лясныя жыхары, а мы прыйдзем да вас з новымі ласункамі.

Любая справа павінна пачынацца з вызначэння сваёй пазіцыі да яе. Любоў да роднай прыроды вучыць маленькіх грамадзян любові да роднага краю, адзінству прыроды і чалавека, гармоніі і дабрыні.

Рэгіна Станіславаўна ВЯЛІЧКА, педагог-арганізатар.

Мастоўскі раён,

Пескаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *