Зіма — цудоўная пара!

Из нашей почты Новости

Зіма – прыгожы і актыўны час, які шмат радасці прыносіць дзецям! З яе надыходам у душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэты час года весела і радасна. Немагчыма ўседзець дома – хочацца хутчэй на свежае паветра, дзе зачакаліся санкі і лыжы, ледзяныя горкі і крэпасці, снежкі і іншыя зімовыя забавы!

У Шчорсаўскім дзіцячым садзе–сярэдняй школе усе ўрокі фізічнай культуры і здароўя праводзяцца на свежым паветры. Бо навучэнцы з нецярпеннем чакалі снежнай зімы, каб наведаць заняткі па лыжнай падрыхтоўцы. А пасля ўрокаў нашы дзяўчынкі і хлопчыкі спяшаюцца пакатацца на школьнай лядовай пляцоўцы.

А як жа без добрых спраў? У рамках другога этапа абласной акцыі «Зімовая пара добрых спраў» члены валанцёрскага атрада «Міласэрнасць» наведалі адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту, а таксама ветэранаў педагагічнай працы, якія пражываюць у аграгарадку Шчорсы, і аказалі дапамогу ў расчыстцы дваровай тэрыторыі ад снегу.

Не засталіся ў баку ад зімовых забаў і нашы дашкалята. Падчас прагулак знаёмяцца з усім, чым характэрны самы халодны час года. Дзеці атрымліваюць выдатны настрой і любуюцца зімовай прыродай.

Анжаліка Андрэеўна ЗУБАРАВА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Навагрудскі раён,

Шчорсаўскага дзіцячага сада–сярэдней школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *