Люблю хадзіць у зімовы лес, у якім прыгажуні- сасёнкі стаяць як дзяўчаткі ў белых сукенках, а магутныя раскідзістыя – ў белых фраках, нібыта запрашаюць сасёнкі на казачны баль. Маленькія бярозкі прынакрылісь срэбрам зверху да нізу. Іх галінкі спляліся ў неверагодны ажурны ўзор. Але срэбрам пакрылісь не толькі дрэвы і кусты, нават кожная самая малюсенькая травінка, на якіх мароз намаляваў неверагодныя фантастычныя узоы. У высокім сінім-сінім небе ззяе яркае сонейка. Яго прамені высвечваюць каштоўныя камяні ў кожным куточку наваколля. Здаецца, што прырода закуталася ў белую пушыстую коўдру і заснула да вясны.
Але скора прыйде прыгажуня вясна. Прыгрэе ласкавае сонейка і падуюць цёплыя вятры. Прырода пачне прабуджацца ад доўгага зімняга сну. Зажурчать вясёлыя ручайкі. З зямлі праб’юцца першыя нясмелыя пралескі. А з выраю да родных гнёздаў вернуцца звонкагалосыя птушкі.
Ганна КАРПОВІЧ– 5 клас
ДУА “СШ №3 г. Капыля “ Мінскай вобласці.